РОК-ГРАМАДА Ў "ГУДВІНЕ" -

РОК-ГРАМАДА Ў «ГУДВІНЕ»

Пасля таго, як усе наседзеліся за святочнымі салатамі, наабдымаліся з роднымі і крыху выдыхнулі, — самы час стрэцца з добрымі знаёмымі і сябрамі, аднадумцамі і калегамі — выбрацца ў прасторнае месца ў самым цэнтры горада і па-новай адчуць дух свабоды і сяброўства, наталіцца фарбамі жывой музыкі, якую не пачуеш у «аганьках» і караоке.
Нашая мара здзяйсняецца — знайшлося месца, дзе мы зберымся вялікай музычнай грамадой і ўсе разам разгойдаем зімовы горад гарачым пульсам нетрывіяльнага індзі-року!
Гэтае месца — клуб «ГУДВІН», а нашая грамада — гурты
VECTOR EGO
BY CRY
PAULINN
YUPPIES INDEED
ILUZHAN

beerclub.goodwin@gmail.com

Минск, пр-т Независимости 19

Мы в социальных сетях